Святочная гасцёўня "Крыніца жыцця і любові - сям'я"

Цікавай і запамінальнай атрымалася святочная гасцёўня “Крыніца жыцця і любові - сям’я”, прысвечаная Дню сям’і, якую падрыхтавала бібліятэкар Празароцкай бібліятэкі сумесна са школай. Сем’і Крупко, Фурс, Шаўко падзяліліся сваім вопытам прадаўжэння і перадачы традыцый маладому пакаленню ў сваіх сем’ях, расказалі, як будуюць адносіны паміж членамі сям’і.
Кожная сям’я старалася раскрыць свой талент: гучалі песні, вершы, знаёмства з радаводамі. Старшакласнікі падрыхтавалі інсцэніроўку “Сучасная сям’я”.
Сапраўды парадавала душу выстава творчых работ бацькоў і дзяцей “Рукам работа - душы радасць”.
Напрыканцы ўсе з задавальненнем сфатаграфаваліся на памяць аб мерапрыемстве.

