Міні-праект “Познанию мира нет преград” у бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

Глыбоцкая раённая арганізацыя РГА Чырвонага Крыжа ўжо не першы год рэалізуе міні-праект “Познанию мира нет преград”. Яго аўтар – валанцёр Алена Зібарава, мэтай абрала арганізацыю дасуга людзей сталага ўзросту, накіраванага на пазбаўленне чалавека ад пачуцця адзіноты, папаўнення дэфіцыту зносін. Праект гэты сумесны з Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеем, які праводзіць для пажылых людзей віртуальныя экскурсіі з выкарыстаннем акуляраў 3D.
І так атрымалася, што партнёрамі праекту сталі і бібліятэкі. Напрыканцы лістапада былі арганізаваны выяздныя вітруальныя экскурсіі “Святыні Глыбоцкага краю” ў Ломашаўскую і Вярхнянскую сельскія бібліятэкі.


У пачатку сустрэчы старшыня арганізацыі Кучарава Ірына і аўтар праекту Алена Зібарава расказалі прысутным пра Беларускі Чырвоны Крыж, чым займаюцца актывісты і валанцёры, як рэалізуецца гэты праект. Супрацоўнік музея Хайноўскі Аляксандр прапанаў 3D фільм пра святыні Глыбоцкага раёна. У ходзе сустрэчы бібліятэкар Ломашаўскай бібліятэкі пазнаёміла прысутных з краязнаўчымі матэрыяламі выставы “Мой родны край Глыбоччынай завецца”.
У Вярхнянскай бібліятэцы сустрэча прадоўжылася наведваннем на даму старэйшыны вёскі Філіповіч Л.В., у хаце якой сабраліся тыя, хто не змог прыйсці ў бібліятэку. Бабулі не адразу згадзіліся прымераць акуляры 3D, аднак пасля прагляда фільма, засталіся задаволеныя.


Закончыліся такія сустрэчы сумесным чаяваннем. Прысутныя выказалі арганізатарам словы ўдзячнасці за такое мерапрыемства, а госці ўручылі памятныя сувеніры ад Чырвога Крыжа.

- 434

