Вечар адпачынку “Душа пяе, а восень танчыць” прайшоў у Шунеўскай бібліятэцы

Вечар адпачынку “Душа пяе, а восень танчыць” да Дня пажылых людзей прайшоў у Шунеўскай бібліятэцы.
Стала традыцыйным у першыя дні кастрычніка збірацца ў бібліятэцы за кубачкам гарбаты і цікава бавіць час. На гэты раз бібліятэкары падрыхтавалі для сваіх актыўных чытачоў некалькі гумарэсак: “Глядзіце правільнае ТБ”, “Санкцыі”, “Куды нітка, туды і іголка”, “Бабуля і цік-ток”, “Пенсія будучыні”.

Самі ж госці актыўна станавіліся вынаходнікамі ў конкурсе “Эўрыка!”, угадвалі песні і спявалі іх у конкурсе “Адгадай мелодыю”, тлумачылі маладзёжны слэнг у гульні “Будзь у трэндзе”, удзельнічалі ў спаборніцтве “Збяры пенсію”, гатавалі восеньскія стравы і інш.
З хвіліны карыснай інфармацыі даведаліся, што азначае той ці іншы колер у нашым жыцці.
Ала Леонаўна Шыкуць выканала некалькі песень, а Альфрэда Сільвестраўна Баговіч прачытала байку
“У санаторыі”.
Музычны настрой падтрымлівалі запрошаныя на свята Васілій Нікіфаровіч і Аксана Шкапцова.

У бібліятэцы можна было пазнаёміцца з выставай “Правінцыяльныя сюжэты”, дзе прыгажосць восені і вясковыя замалёўкі з кніг стваралі цудоўны настальгічны настрой.


Жадаючыя маглі сфатаграфавацца ў восеньскай рамцы.
2 кастрычніка 2024г. заг. бібліятэкі І.Ф. Нікіфаровіч
- 265

