Свята восені “Няхай восень жыцця будзе маладой”

“Няхай восень жыця будзе маладой”, пад такой назвай у Глыбоцкім раённым доме культуры, адбылося свята восені. Яго арганізатары - мастацкі кіраўнік народнага хора ветэранаў “Маналіт” Глыбоцкага раённага дома культуры Тамара Калантай і кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы для душы” Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Жана Юркевіч..
Для ўдзельнікаў мерапрыемства дзейнічала кніжная выстава «Был День, был Год, была Эпоха», падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі да свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Конкурсная праграма «Ах, картошка- объедение!» падаравала прысутным шмат станоўчых эмоцый і добрага настрою. Стравы з бульбы, прыгатаваныя дбайнымі ўдзельніцамі свята, ацэньвала кампетэнтнае журы.
Свае вершы пра восень чытала ўдзельніца літаратурна-музычнай гасцёўні Таццяна Ломыш, а Валянціна Бахір падзялілася з прысутнымі інфармацыяй аб тым, як захаваць сваё здароўе ў зімовы перыяд.
Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай, падрыхтаванай удзельнікамі народнага клуба “Маналіт”.
Юркевіч Ж, кіраўнік гасцёўні "Сустрэчы для душы".
- 363

