Мова гучыць у бібліятэках!

“Наша мова самая звонкая, пявучая, жывая, непаўторная, ласкавая і самая дарагая для кожнага беларуса…” – такімі словамі Максіма Танка пачалося гучнае чытанне “Гучы, мая родная мова!”, якое прайшло 21 лютага ў памяшканні ДУА "Карабоўская сярэдняя школа імя Р. І. Мацеюна".
У час мерапрыемства прысутныя пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Удзельнікі чыталі вершы класікаў беларускай літаратуры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка і іншых беларускіх паэтаў.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй з’яўлення свята, вядучыя звярнулі ўвагу гледачоў на неабходнасць захавання беларускай мовы як нацыянальнага скарбу.
Заг. Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба Л.Ф. Спалівіс





Цік - так ходзікі
Мне чатыры годзікі,
Чуб ільняны светларусы
Тата з мамай беларусы.
П'ём гарачую гарбату
З мёдам майскім у прыкуску
І мяне бабуля вучыць
Размаўляць па беларуску.
За бабуляй паўтараю
Што ні слова быццам песня,
Белавежжа, Навагрудак Нарач,
Вязынка, Палессе.
Словы родныя люблю я
Вершаў ведаю багата,
Гукі мовы беларускай
Пахнуць верасам і мятай.
Такі верш Леаніда Пранчака слухалі і вучылі дзеткі, якія наведалі Запрудскую сельскую бібліятэку 21 лютага. А яшчэ разгадвалі крыжаванку і малявалі рамонкі, на пялёстках якіх пісалі беларускія словы да тэмы -- Беларусь, маці, мова.

Гаравая Г.К., бібліятэкар Запрудскай сельскай бібліятэкі
У Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы Дзень роднай мовы прайшоў пад заклікам “Слаўлю цябе, беларуская
слова!” Наведвальнікаў сустракала выставу “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў” і кожнага з іх бібліятэкары запрашалі прыняць удзел у моўнай акцыі “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.
Дзеці і дарослыя актыўна і з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Што ты ведаеш пра родную мову?
На працягу дня работнікі бібліятэкі старанна размаўлялі на роднай мове, чым заахвочвалі да гэтага і наведвальнікаў!
Бука В.В., загадчык Дзеркаўшчынскай сльскай бібліятэкі.
- 229

