У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы -- Дзень роднай мовы "Гарнуся душою да роднага слова"

У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы сённяшні дзень, 21 лютага, прайшоў пад назвай "Гарнуся душою да роднага слова".
Бібліятэкарамі была арганізавана выстава-экспанат "Роднае слова - адмысловае"
сумесна з майстрамі раённага Дома рамёстваў.
Наведвальнікі абанемента маглі разгледзець выставу і паўдзельнічаць у моўнай акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску". Жадаючым прапаноўваліся беларускія словы, у тым ліку і дыялектныя, характэрныя для нашай мясцовасці. Удзельнікі акцыі павінны былі, так бы мовіць, "падпісаць" атрыбуты выставы.
Выстава-экспанат атрымалася з мясцовым каларытам, дзякуючы рукатворным рэчам глыбоцкіх майстроў. Тканыя ўборы і хатнія палотны прывабліваюць нашых чытачоў і сваім выглядам, і адметнымі назвамі. Напрыклад, світка – як верхняя вопратка – наогул аказалася адкрыццём. А вось кашуля, фартух, спадніца, хустка – словы і рэчы, знаёмыя з дзяцінства!
Дарэчы, найбольшую цяжкасць у знаходжанні адпаведнікаў выклікаюць словы "сподкі" і "шыдэлак". А вы ведаеце, пра што гаворка?




Гэтак жа был арганізаваны агляд-знаёмства “Беларуская кніга: дарогамі стагоддзя”, на якой прадстаўлены кнігі, якія надрукаваны ў двух -- ХХ і ХХІ, стагоддзях. Выстава яскрава паказвае развіцце кніжнай і паліграфічнай справы нашай краіны, паступовае паляпшэнне якасці кніжных выданняў.
Важным мерапрыемствам у гэты дзень стала дыктоўка ”Няма нічога мацней за слова”.
Яе ўдзельнікамі сталі школьнікі, наведвальнікі і работнікі бібліятэкі. Ім было прапанавана праверыць свае веды беларускай мовы і напісаць тэкст пад дыктоўку "Месца сустрэчы - Глыбоччына". Дыктоўку праводзіла бібліятэкар аддзела абслугоўвання Алена Хайноўская. Тэкст -- урывак з прадмовы да кнігі "Глыбоччына. Зямля, любімая навечна, дзе Доўгае і Беразвечча..."


Адзнакі за дыктоўку будуць апублікаваны пазней, пацярпіце :-)))
Сённяшні дзень для нашых чытачоў прайшоў у сяброўскай абстаноўцы, кожны змог праверыць свае сілы ў веданні роднай мовы, некаторыя адкрылі для сябе новыя словы, якія, спадзяёмся, будуць выкарыстоўваць у далейшым жыцці.
Ведаць родную мову -- вельмі важна і размаўляць на ёй пажадана штодзённа.
- 290

