Гульня-віктарына “Прыказка слова згубіла”

27 лютага для вучняў старэйшых класаў у Шунеўскай бібліятэцы прайшла гульня-віктарына “Прыказка слова згубіла”.
Каманда “Рамонкі” і каманда “Валошкі” змагаліся ў веданні беларускай мовы, яе прыказак, прымавак, загадак, цікавых слоў і выразаў.
Для юных знаўцаў было прапанавана 9 заданняў. Пачыналася ўсё з “Размінкі”. Камандам па чарзе трэба было адказаць на нескладаныя пытанні пра нашу Беларусь. Прадоўжылася спаборніцтва конкурсамі “Перакладчыкі”, на якім трэба было хутка перакласці слова з беларускай мовы на рускую.
“Загадкі з вясёлай хаткі” патрабавалі ведання прымавак, з дапамогай якіх можна было іх адгадаць, беларускі алфавіт і лічбы былі патрэбны для выканання задання “Расшыфруй прыказку”.

Успаміналі беларускія рамёствы і прылады працы ў конкурсе “Музей народнага побыту”, дэманстравалі свае веды у конкурсе “Дапоўні прыказку” і падбіралі да беларускай прыказкі рускамоўную з тым жа значэннем у конкурсе “Падбяры пару” і інш.
За кожны правільны адказ каманда атрымлівала салодкі бал – цукерку.!!!
У выніку перамагла каманда “Рамонкі”, абагнаўшы сапернікаў на 8 цукерак. :-)))))
Да ўвагі старшакласнікаў была прадстаўлена выстава з той жа назвай “Прыказка слова згубіла”. Кнігі, якія дэманстраваліся на ёй, знаёмілі з прыказкамі і прымаўкамі беларусаў, з калыханкамі, загадкамі і цікавымі рэчамі нашых продкаў.

Завяршылі сустрэчу бібліятэкары словамі Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.
28.02.2024 г. Заг. бібліятэкі І. Нікіфаровіч
- 396

