Гадзіна беларускай мовы “Далучыся да роднага слова”

У рамка Тыдня беларускай мовы 23 лютага ў памяшканні Карабоўскай школы прайшла гадзіна беларускай мовы “Далучыся да роднага слова”.
"Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова! Матчын дарунак ад самай калыскі,. ты самацветаў яскравая нізка..." -- словамі Уладзіміра Дубоўкі пачалася гадзіна.
Вучні чыталі вершы, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, успаміналі беларускія прымаўкі, выказваючы сваё веданне фальклору і любоў да роднай мовы.
Прысутныя прыйшлі да высновы, што неабходна берагчы і шанаваць родную мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі ў спадчыну ад продкаў.
- 163

