Да Дня роднай мовы

21 лютага супрацоўнікі Дзеркаўшчынскай бібліятэкі правялі Дзень роднай мовы “Слаўлю цябе, беларуская слова!”(да Міжнароднага дня роднай мовы). Аформілі выставу класікі “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў і паэтаў”. Правялі моўную акцыю “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. Дзяцей запрасілі на віктарыну “Што ты ведаеш пра родную мову?”. Кожнага, хто наведваў бібліятэку знаёмілі з прадстаўленай выставай беларускіх твораў. Дарослым і дзецям прапаноўвалі пагартаць і прачытаць кнігі на роднай мове. На працягу дня ўсе работнікі бібліятэкі стараліся размаўляць на беларускай мове і заахвочвалі ўсіх наведвальнікаў, запрашалі часцей прыходзіць у бібліятэку і чытаць на роднай мове.



З 20 па 25 лютага у Бортнікаўскай бібліятэцы праходзіць акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”. У гэты час усе карыстальнікі размаўляюць на роднай мове, а бібліятэкар прапаноўвае літаратуру беларускіх аўтараў.
У Запрудскай бібліятэцы вучні малодшых і сярэдніх класаў прынялі ўдзел у моўнай крыжыванцы “Ведай роднае слова” . Пры складаных пытаннях шукалі адказ у даведніках або звярталіся за дапамогай да бібліятэкара. Дарослым карыстальнікам прапаноўвалася паліца “Літаратурныя таленты”.
Для асобных аматараў роднай мовы бібліёграфам Глыбоцкай раённай бібліятэкі падрыхтаваны віртуальны агляд літаратуры "Сусветная класіка на роднай мове", якая маецца ў фондзе ЦРБ.
Дзень роднай мовы адзначалі разам карыстальнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі і вучні музычнай школы, вучні Карабоўскай школы.
У рамках акцыі “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова…” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы наведвальнікі маглі праверыць сваё веданне беларускай мовы.
- 317

