Аб’яўлена акцыя “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова…”

21 лютага ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы да Дня беларускай мовы была аб’яўлена акцыя “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова…”

У рамках акцыі дзейнічала выстава-знаёмства “Роднай мовы пералівы” з наступнымі раздзеламі: “Жывая спадчына”,“Вясёлыя дзівосы” і “Беларускі кнігазбор”. У раздзеле “Жывая спадчына” бібліятэкары прадставілі кнігі, якія распавядаюць аб тым, як жылі, працавалі і адпачывалі нашы продкі; раздзел “Вясёлыя дзівосы” – кнігі з займальнымі моўнымі заданнямі з літарамі і словамі – гульні, крыжаванкі, а таксама каламбуры і інш. мазгакруткі. Раздзел “Беларускі кнігазбор” рэкламуе новыя беларускія выданні для дзяцей.

Дзецям і бацькам прапаноўвалася паўдзельнічаць у моўным лато “Ведай родную мову”, дзе па малюнку трэба вызначыць, што гэта за рэч і даць яе правільную назву на рускай і беларускай мовах.


Гучнае чытанне “Беларуская казка – розуму падказка”, прысвечаная 65-годдзю У. Мазго, цікавіць дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Стэнд “Родная мова – душа народа” – інтэрактыўны. Кожны жадаючы можа ўласна напісаць прыгожы эпітет да слова “МОВА”. І беларуская МОВА паступова, як кветка, расцвітае вобразнымі прыметнікамі.
Цікавую інфармацыю пра розныя рэчы змяшчаў прыгожа аформлены інфармацыйны стэнд “Старонкі з моўнай скарбонкі”.



У акцыі “Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкаю кожнае слова…” з задавальненнем удзельнічалі і дарослыя. Дзеці крыху губляліся, але з дапамогай бібліятэкараў ўсё ж размаўлялі на беларускай мове!!! :-))))
Дзень беларускай мовы прайшоў у бібліятэцы ў добрым настроі.
Загадчык бібліятэкі Андрыеўская Т.І.
- 367

