Стравы “гатавалі” – смак родных слоў адчувалі!

21 лютага ў нашай бібліятэцы нібыта пах поліўкі з водарам збітня панавалі. І з кожным чытачом, здаецца, паветра тым незабыўным водарам насычалася. Кожны прыгадваў сваё дзяцінства са смакам любімых страў з печы: поліўкі, бабкі, клёцак…
Гэтым смачным ўспамінам пасадзейнічалі мы, бібліятэкары, разгарнуўшы бібліятэчны квілт “Гатуем беларускія стравы”.
Наведвальнікам абанемента прапаноўвалі на колькі хвілін стаць гаспадынямі на беларускай кухні і “прыгатаваць” поліўку, камы, наліснікі, мачанку, зацірку і збіцень. Калі гаспадынька ўдалая, то на 6 гліняных талерачках аказваліся па чатыры картачкі: першая – з назвай стравы, другая – яе малюнкам, трэцяя – з інгрыдыентамі, чацёртая – з рэцэптам.
За правільна прыгатаваны стол гаспадынькі атрымлівалі сувеніры – міні-кніжачкі “Простая беларуская ежа”.
Смачна есці!






Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Глыбоцкай ЦРБ.
- 208

