Выстава “Суквецце беларускіх дзіцячых кніг”, прымеркаваная да Дня роднай мовы.

У Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы ў рамках штогадовай акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” дзейнічае выстава “Суквецце беларускіх дзіцячых кніг”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў. У раздзеле “Жывая спадчына” прадстаўлены кнігі з легендамі і паданнямі пра жыццё беларускага народу, яго ўяўленню аб стварэнні Сусвету і зямным жыцці людзей, адносінах паміж чалавекам, жывёльным і раслінным свеце.
Раздзел “Беларускі кнігазбор” прапануе чытачам творы беларускіх класікаў і сучасных літаратараў Беларусі.
Раздзел “Вясёлыя дзівосы” змяшчае найцікавейшыя кнігі з папулярнай серыі “Маленькі прафесар”.
Чытачам малодшага ўзросту бібліятэкары прапануюць прыняць удзел у гучным чытанні “Чароўны
кошык беларускіх казак”. Найбольш цікавай для юных чытальнікаў стала казка “Коцік, пеўнік і лісічка”.
Побач з выставай знаходзіцца моўнае лато “Ведай родную мову”. Тут неабходна знайсці беларускую назву намаляванай рэчы. Лато настолькі цікавае, што ў захапленні не толькі дзеткі, але і дарослыя! Гэтая гульня выклікае жаданне вывучыць беларускія словы ў наведвальнікаў розных узростаў.
Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” будзе працягвацца ўвесь тыдзень і мы запрашаем усіх наведаць нашу бібліятэку!


Загадчык Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі Андрыеўская Т.І.
- 693

