Гадзіна роднай мовы “Скарбы родных слоў”

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды для чытачоў бібліятэкары правялі гадзіну роднай мовы “Скарбы родных слоў”.
Удзельнікі паспрабавалі сябе ў розных конкурсах і выпрабаваннях. Жадаючыя маглі прайсць цікавы тэст "Родная мова" на веданне не вельмі распаўсюджаных беларускіх слоў. Прысутныя атрымалі асалоду ад мілагучнасці роднай мовы, калі слухалі беларускія вершы і песні ў выкананні ансамбля “Весялушкі”.
На абанеменце бібліятэкары знаёмілі чытачоў з навінкамі беларукіх выдавецтваў, прапаноўвалі пабыць перкаладчыкамі тэкста з рускай на беларускую мову.









Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 505

