Бібліятэчны квілт “Перавядзі слова - успомні мову!..”

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага.
Да гэтага дня супрацоўнікі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную паліцу “Да вытокаў роднай мовы” і прапанавалі сваім чытачам паўдзельнічаць у бібліятэчным квілце “Перавядзі слова - успомні мову”.
Чытачы павіны былі перакласці з рускай мовы на беларускую мову самыя простыя рускія словы: карандаш, зеркало, кисточка, окно, очки, журнал, сентябрь і інш.
Атрымалася вельмі вясёлая і цудоўная карціна: большасць чытачоў з задавальненнем паказала выдатнае веданне беларускай мовы.



Каляга А.У., заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі
- 237

