Падсвільская гарпасялковая бібліятэка адзначыла Дзень роднай мовы

Па традыцыі 21 лютага Падсвільская гарпасялковая бібліятэка адзначыла Дзень роднай мовы. У гэты раз супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі чытачам святкаванне пад слоганам "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па- беларуску!". Аформілі куток для кемлівых, у якім прапанавалі чытачам перакласці словы з рускай на беларускую мову, скласці беларускія прыказкі, адгадаць беларускіх пісьменнікаў па партрэтах і ншыя заданні.


Да 75- годдзя Марыі Баравік і 85- годдзя Зоі Наваенкі ў чытальнай зале аформілі выставы- віншаванні. Склалі відэаагляд па творчасці М.Баравік "Ты заслону гадоў адхіні...", які пры жаданні можна паглядзець у бібліятэцы або на фэйсбуку.
25.02.2021 Заг.бібліятэкі Яцкоўская С.П.
- 429

