Гадзіна памяці “А память сердце бережёт” у Празароцкай сельскай бібліятэцы

Ён з вайны не вярнуўся да хаты.
Ні зімой, ні вясной, ні летам…
А зямля так чакала салдата,
І надзеяй жыла яна гэтай…
Такімі словамі пачалася гадзіна памяці “А память сердце бережёт” у Празароцкай сельскай бібліятэцы.
14 лютага, у дзень памяці воінаў-інтэрнацыялістаў, у бібліятэку былі
запрошаны вучні Празароцкай школы.
Бібліятэкар расказала прысутным гісторыю "невядомай" афганскай вайны, воінах-інтэрнацыяналістах Глыбоччыны і аб тых воінах, якія пражываюць на тэрыторыі Празароцкага сельскага савета, пазнаёміла з выставай-інстыляцыяй “Мы этой памяти верны”.
Свята зберагае наша зямля памяць аб сваіх сынах, якія з гонарам і годнасцю выконвалі свой ваенны абавязак.
З боллю ў сэрцах падлеткі расказвалі сваім аднакласнікам аб воінах- земляках, якія не
вярнуліся з той жудаснай вайны ім ўсе разам ушанавалі памяць аб загінуўшых хвілінай маўчання.
Дзіцячая памяць, як губка, убірае ў сябе ўсе падзеі. І вельмі важна, што вучні сталі ўдзельнікамі гэтага мерапрыемства. Знаёмства з гісторыяй сваіх землякоў дапамагае ім дакрануцца да гісторыі краіны, захаваць памяць і праз пакаленне ўжо самім расказваць пра трагедыю афганскай вайны.
- 1615

