Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у бібліятэках ДУК "Глыбоцкая ЦБС"

15 лютага ўся Беларусь адзначыла Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Роўна 31 год аддзяляе нас ад таго памятнага дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў зямлю Афганістана, дзе 9 гадоў і 51 дзень выконвалі інтэрнацыянальны доўг простыя савецкія хлопцы. Гэтая вайна ў далёкай ад Беларусі краіне закранула многіх нашых суайчыннікаў, іх сем'і, блізкіх, сяброў і таварышаў. Больш за 30 тысяч беларусаў выконвалі інтэрнацыянальны абавязак на афганскай зямлі. Многія не вярнуліся на Радзіму. Пяць - з Глыбоцкага раёна.
Гэты дзень стаў Днём памяці не толькі для тых, хто ваяваў у Афганістане, але і для ўсіх воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўдзельнічалі ў урэгуляванні ваенных канфліктаў на тэрыторыях блізкага і далёкага замежжа.
У буйных гарадах і невялічкіх населеных пунктах нашай краіны прайшлі разнастайныя
мерапрыемствы,прысвечаныя гэтай падзеі. Бібліятэкі ДУК “Глыбоцкая ЦБС” таксама не засталіся ў баку. У бібліятэках дзейнічалі паліцы памяці, выставы-напамін “Афганістан: наша памяць і боль”, “Балючая памяць Беларусі”, “Кранаюць сэрца чорныя цюльпаны”, “Чужая свая вайна”, “Салдат вайны не выбірае” і інш.

Глыбоцкая ЦРБ прыняла ўдзел у мерапрыемстве,прысвечаным Дню памяці, якое праходзіла ў гарадскім доме культуры. Супрацоўнікамі бібліятэкі была аформлена кніжна-інфармацыйная выстава “Афганскі рэквіем”.На выставе было прадстаўлена дакументальная і мастацкая літаратура,асаблівае месца было адведзенена матэрыялам пра воінаў-афганцаў Глыбоччыны.
У Псуеўскай бібліятэцы прайшла гадзіна мужнасці «Афганистан-боль сквозь годы» .
У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра гістарычныя падзеі афганскай вайны.
Прысутным была прапанавана відэапрэзентацыя пра воінаў-землякоў,удзельнікаў афганскай вайны. Напрыканцы мерапрыемства прагледзелі відэаролікі пра афганскую вайну, праслухалі вершы і песню «Офицеры», якую выканаў Караткоў Міхаіл.
Празароцкая сельская бібліятэкай ў мясцовай школе для вучняў 8-11 класаў правяла гадзіну памяці “Не зарастае памяць забыццём”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар з падамогай мультымедыйнай прэзентацыі расказала пра воінаў- афганцаў Глыбоччыны, пазнаёміла з тымі , хто пражывае на тэрыторыі Празароцкага сельскага Савета і расказала аб воінах- земляках, якія не вярнуліся з той жудаснай вайны .
Вучні сярэдніх класаў пазнаёміліся ў сельскай бібліятэцы з кніжнай выставай “И мужество как славу принесли”, а потым усе разам ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.
У Ломашаўскай бібліятэцы для вучняў сярэдніх класаў праведзела гутарка-развага ля выставы “Афганістан-наша памяць і боль”. Бібліятэкар расказала пра лёс землякоў, якія былі удзельнікамі той вайны, зрабіла агляд літаратуры,прадстаўленай на выставе.
Для маладога пакалення памяць пра тых, хто з гонарам і годнасцю выконваў свой воінскі абавязак за межамі краіны, з’яўляецца асаблівай каштоўнасцю, прыкладам мужнасці і гераізму.
Па-рознаму ацэньваюць падзеі тых гадоў. Па-рознаму глядзяць на афганскую вайну тыя, хто аддаваў загады і тыя, хто іх выконваў. Але для тых і іншых дзеянні, якія праходзілі на тэрыторыі Афганістана ўкладваюцца ў адно ёмістае і страшнае слова - вайна.Вайна, якая ніколі не павінна паўтарыцца, урокі якой павінны быць засвоены на ўсё астатняе жыццё.
19.02.2020 Заг.АБМ Татарчук А.М.
- 1027

