Дзень памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў у Празароцкай сельскай бібліятэцы

15 лютага. Памяць аб гэтым дні - гэта памяць аб сынах, братах, бацьках і, ўжо нават, аб дзядах, якія з годнасцю выконвалі свой воінскі абавязак за межамі краіны. Яны з’яўляюцца прыкладам мужнасці і гераізму для падрастаючага пакалення.
Да гэтай даты ў Празароцкай сельскай бібліятэцы была праведзена відэагадзіна “Про героев былых времён”.
У ходзе відэапаказу бібліятэкар расказала юным удзельнікам мерапрыемства аб афганскай вайне, паведаміла аб воінах-інтэрнацыяналістах Глыбоччыны. Яна ўзгадала землякоў, якія пражываюць на тэрыторыі Празароцкага сельскага Савета і якія праходзілі службу ў Афганістане. Нагадала імёны тых хлопцаў, якія не вярнуліся з той "невядомай" вайны.
У Год малой радзімы бібліятэкары вядуць работу па папулярызацыі краязнаўчых ведаў.


А потым прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

У заключэнні мерапрыемства вучні з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі наведалі воіна-інтэрнацыяналіста Сяргея Іванавіча Булаха, які пражывае ў вё сцы Празарокі. Воіну-інтэрнацыяналісту, узнагароджанаму медалём “За боевые заслуги", дзеці падаравалі святочную віншавальную паштоўку, зробленую сваімі рукамі.
http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-zemlyaki-voiny-a-gantsy/252-my-ne-zhazhdali-zvjozd
20.02.2017 Бібліятэкар Празароцкай сельскай бібліятэкі А.В.Сабачэўская
- 1381

