Дзень ведаў у Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы

Першага верасня, як заўсёды, у Дзеркаўшчынскай бібліятэцы - святочны дзень. Яе гасцямі сталі вучні старэйшых класаў, якія наведалі бібліятэку пасля ўрачыстай лінейкі ў школе.
Патрыятычны ўрок “Нам мір завешчана берагчы" прысвячаўся тэме барацьбы і міру. Ваенныя падзеі мінула і ваенныя канфлікты сучаснасці - сталі тэмай для роздуму над тым, што такое святыні краіны і чалавека, што трэба берагчы і ад чаго абараняцца.
Высновай мерапрыемства сталі словы - “Беларускі народ ўмее помніць урокі мінулага, умее шанаваць мірнае неба над галавой і спакой у грамадстве”.


- 856

