Дзень ведаў у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы
1 верасня 2016 года ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы прайшла гульня “Сцяжынкамі роднага краю”, прысвечанаяДнюведаў.
Гульня прайшла ў выглядзе падарожжа, падчас якога дзеці наведалі пяць станцый, якія вельмі дакладна характарызуюць нашу Радзіму – Беларусь: “Букварная”, “Кленовая”, “Белокрылая”, “Васильковая”, “Синеокая”.
У пачатку гульні ішла размова пра тое, што для кожнага з прысутных значыць слова “Радзіма”. Потым прайшло знаёмства з сімваламі нашай краіны - буслом, кляновым лістком, васільком, кропелькай вады. Кожны ўдзельнік мерапрыемства меў магчымасць з асабістага пункту гледжання выказаць меркаванне аб тым, што гэтыя сімвалы значаць для Беларусі.
Дзеці з непадробнай цікавасцю выконвалі ўсе заданні, а калі што не атрымоўвалася - не адчайваліся, таму у выніку перамагла дружба. )
Падарожжа па станцыям пачалося з прагляду відэароліка “Мая Беларуь...” На кожнай станцыі дзяцей чакалі цікавыя заданні на розныя тэмы, непасрэдна звязаныя з нашай Радзімай: птушкі, расліны, вадаёмы, сімволіка Беларусі і г.д.
Па завяршэнні гульні ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай “Мы жывём у Беларусі!”, на якой былі прадстаўлены выданні, прысвечаныя нашай Радзіме.

- 2368

