Літаратурна-музычная кампазіцыя “Подвиг солдатских матерей”

Узгадваючы Вялікую Айчынную вайну, мы ў першую чаргу распавядаем пра подзвіг савецкіх салдатаў, афіцэраў, генералаў, пра партызан і падпольшчыкаў, пра ахвяр генацыду і спаленыя вёскі...
Але не заўсёды мы расказваем пра жанчын-мацярок, якія адправілі на вайну сваіх сыноў і дачок, каб тыя здабылі нашай краіне Перамогу.
Мацеры аддалі ў імя свабоды Радзімы найдаражэйшае, што ў іх было — сваіх дзяцей. Менавіта маці і яе гераізму была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Подвиг солдатских матерей”.

Бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў з лёсамі жанчын, якія выгадавалі і выхавалі, а потым аддалі Радзіме сваіх сыноў. Пра гэтых маці напісаны песні, зняты фільмы, створаны помнікі, пра іх сем'і расказваюць музейныя экспазіцыі.
Асобна бібліятэкары ўзгадалі Анастасію Фамінічну Купрыянаву. Партызанка, маці-патрыётка, пяцёра
сыноў якой загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну, ганаровая грамадзянка Жодзіна. Анастасія Фамінічна стала правобразам гераіні Манумента ў гонар Маці-патрыёткі ў Жодзіне.
У Жодзіна знаходзіцца адзіны ў Беларусі дом-музей А.Ф.Купрыянавай.
Падчас кампазіцыі гучалі ўрыўкі з літаратурных твораў і вершаў, дзе вобраз салдацкай маці і яе подзвіг прадстаўлены найбольш ярка, выразна і кранальна...


У канцы мерапрыемства прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчанні усіх, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Заг. Падсвільскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі А.І.Каляга.
- 186

