Гадзіна дзяржаўнасці “Закон, по которому мы живем”

На гадзіну дзяржаўнасці “Закон, по которому мы живем” да Дня Канстытуцыі запрасілі падлеткаў супрацоўнікі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі. Традыцыйна мерапрыемства правялі сумесна з работнікамі Падсвільскага сельскага савета. Для многіх падлеткаў гэта было першае наведванне мясцовай дзяржаўнай установы.
Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй асноўга закона краіны, са структурай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абмеркавалі прызначэнне і ролю асновапалагаючага дакумента ў сучасным грамадстве, узгадалі асноўныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік справамі Падсвільскага сельскага савета Святлана Пятроўна Чарная і інспектар Алёна Валянцінаўна Канцыял правялі экскурсію па ўстанове, падрабязна пазнаёмілі вучняў з накірункамі дзейнасці мясцовай улады, яe задачамі і функцыямі. 

Яцкоўская С.П., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі
- 283

