Гадзіна мужнасці “Героі мірнага часу” адбылася ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы

Для вучняў Падсвільскай СШ у гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна мужнасці “Героі мірнага часу".
Гаворка ішла пра подзвіг Герояў Беларусі лётчыкаў Уладзіміра Карвата, Андрэя Нічыпарчыка і Мікіты Куканенка, якія цаной свайго жыцця, выратавалі жыцці тысяч людзей. Ваенныя лётчыкі -- людзі, якія жывуць небам.... У іх ёсць адно правіла -- несці адказнасць не толькі за сябе, за самалёт, але і за тых, хто на зямлі.
Яны падцвердзілі вернасць жыццёвай формулы: прафесіяналіз +мужнасць = подзвіг! І сваім учынкам яшчэ раз даказалі, што існуюць сапраўды вечныя каштоўнасці і больш важныя рэчы, чым асабісты дабрабыт і нават уласнае жыццё.
Час ляціць, і таму важна, каб новыя пакаленні ведалі і захавалі памяць пра тых, для каго мужнасць, абавязак і гатоўнасць да самаахвяравання сталі не проста словамі.
Бібліятэкары расказалі вучням пра дзяржаўную ўзнагароду -- медаль "Герой Беларусі" і званне "Герой Беларусі" і ўзгадала імёны 14 асоб, якія маюць такія званні.


- 305

