Дзень народнага адзінства

17 верасня ў Глыбокім праходзіць патрыятычная акцыя да Дня народнага адзінства "Будем жить в единстве дружном".
У акцыі прынялі ўдзел бібліятэкары Глыбоцкай ЦРБ.



16 верасня ў актавай зале цэнтральнай Глыбоцкай раённай бібліятэкі адбылася гадзіна радзімазнаўства “Гонар сучаснай Беларусі”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства. Былі запрошаны вучні СШ №2.
Гаворка ішла пра Беларусь, моц краіны і беларускага народа, які меў неімаверныя цяжкаці ў сваёй гісторыі, дастойна іх вытрымаў і дасягнуў высокага ўзроўню ў грамадскім, прамысловым і культурным развіцці.
Відэапрэзентацыя інфармацыйна і ілюстрацыйна аздобіла гадзіну радзімазнаўства. Асаблівая ўвага была нададзена дакументальнаму фільму "Хроника. Минск от Дня освобождения и до наших дней".
Ішла гаворка аб эканамічных дасягненнях краіны, вучням распавялі пра найбольш вядомыя брэнды нашай краіны. З вялікім задавальненнем прысутныя прагледзілі відэафільм "Культура, традиции и обычаи Беларуси".
Радзіма радзімазнаўства закончылася песняй “Наш горад”, напісанай мясцовым кампазітарам Ганнай Шакола на словы глыбоцкага паэта Віталя Гарановіча.
У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай святочнай даце.
Супрацоўнікі Карабоўскай сельскай бібліятэкі-клуба разам са школай правялі гадзіну яднання "Мы - людзі адзінай зямлі Беларусь". Падчас мерапрыемства вядучыя паведалі прысутным аб гісторыі ўзнікненні свята ”Дзень народнага адзінства“. Вучні чыталі вершы, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Акварель”, якое дзейнічае пры Карабоўскай бібліятэцы-клубе, спявалі песні, прысвечаныя Беларусі. У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя ўзяліся за рукі ў знак таго, што дзеці і настаўнікі заўсёды разам, як і ўвесь народ нашай краіны.
Мерапрыемства дапамагло навучэнцам усвядоміць сэнс і значэнне дзяржаўнага свята, важнасць згуртаванасці беларускага народа для захавання моцнай і незалежнай дзяржавы, спрыяла фарміраванню паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага Беларусі, а таксама выхаванню ў школьнікаў грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Радзімы.






У Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэцы адбылася гутарка-прэзентацыя “Все мы разные, а Родина – одна”.
Бібліятэкар распавяла школьнікам аб падзеях першай паловы ХХ стагоддзя на тэрыторыі Беларусі, якія стварылі ўмовы для аб'яднання тэрыторый Заходняй Беларусі і БССР. Школьнікі разважалі аб неабходнасці сяброўства і яднання людзей, народаў і краін.


- 452

