Гадзіна памяці “Прыходзіць маладосць да абеліскаў, каб пакланіцца памяці дзядоў”

У аграгарадку Гатаўшчына, ля помніка загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адбылася гадзіна памяці, падрыхтаваная супрацоўнікамі Гатаўшчынскай бібліятэкі – клуба сумесна з настаўнікамі і вучнямі ДУА “Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”.
На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуўся старшыня Пліскага сельскага выканаўчага камітэта Васіль Мікалаевіч Пліско. Сардэчна павіншаваў усіх са светлым Днём Перамогі. Чыстага неба, яркага сонца, міру, радасці і шчасця пажадаў Васіль Мікалаевіч прысутным.
Падчас мерапрыемства былі коратка раскрыты падзеі ваенных гадоў. Успомнілі пра тое, якімі намаганнямі дасягнута вялікая Перамога. Гучалі вершы і песні ваеннай тэматыкі. Голас Левітана, песня “Священная война” яшчэ раз нагадалі прысутным як цяжка давялося нашым дзедам і прадзедам адваяваць свабоду і незалежнасць для будучых пакаленняў.
Пасля ўскладання жывых кветак і вянкоў да помніка, ушанавалі хвілінай маўчання памяць аб загінуўшых абаронцах Айчыны, аб земляках.
Памяць аб гэтай падзеі і павага да тых, хто бясстрашна змагаўся за будучыню свайго народа, свята захоўваецца ў сэрцах нашых людзей. Няхай будзе мірным неба над многімі і многімі пакаленнямі, а сэрцы нашы б'юцца ў такт з сэрцам Радзімы! Няхай нашы дзеці і ўнукі нашых унукаў будуць памятаць аб стойкасці, мужнасці беларускага народа і ганарыцца подзвігамі яго герояў!
Загадчык Гатаўшчынскай бібліятэкі – клуба Грыдзюшка З.І.
- 370

