Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 554

 

Радняцца людзі, сем’і, гарады,

Агульным домам сустракаюць святы,

І сёння і стары, і малады

Сабраліся ў Шаркоўшчыне,

у Спас Яблычны, багаты!

Студыя паэтычнай творчасці “Сустрэчы для душы”, якая працуе пры Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, прыняла ўдзел у правядзенні свята аматарскіх аб’яднанняў “Яблычны фэст”, прысвечаны Году міру і стварэння.

Свята праводзіцца ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна, на радзіме вядомага селекцыянера Івана Паўлавіча Сікоры, з мэтай падтрымкі сацыяльна значных творчых ініцыятыў клубаў па інтарэсах.

Свята не толькі дае магчымасць тврчым людзям паказаць свае таленты, але і  папулярызуе брэнды гарадоў і раёнаў Віцебшчыны сродкамі культуры; далучае насельніцтва да нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцяў; вядзе эстэтычнае і зкалагічнае выхаванне насельніцтва сродкамі мастацтва.

Удзельнікі студыі паэтычнай творчасці прадставілі візітную карту свайго аб’яднання на краязнаўчую тэматыку у намінацыі “Жыць у мірнай краіне, ствараць сапраўднае шчасце”.

Удзельніца студыі Святлана Баброўская прачытала верш Алеся Жыгунова “Такая выпала дарога”. Вядома, што у паэтычнай студыі ўдзельнікі не толькі пішуць і чытаюць вершы, але і спяваюць. У іх выкананні прагучала песня “Глыбоцкі вальс”. Вядучая Жанна Юркевіч прачытала верш Галіны Сутула, які быў напісаны спецыяльна для яблычнага фестывалю.

За працу студыя паэтычнай творчасці атрымала дыплом за удзел у абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “ЯБЛЫЧНЫ ФЭСТ”.

IMG 20230819 092156IMG 20230819 095535IMG 20230819 113116vtbvzmc 29 2vtbvzmc 37 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Юркевіч Ж.Б., бібліятэкар чытальнай залы Глыбоцкай ЦРБ