Акцыя "Чытаем дзецям пра вайну" ў Шунеўскай сельскай бібліятэцы

Супрацоўнікі Шунеўскай сельскай бібліятэкі і яе юныя чытачы таксама актыўна далучыліся да акцыі “Чытаем дзецям пра вайну”, якая будзе праходзіць з 2 па 21 мая. На абанеменце дзейнічае выстава-прапанова “Дарагая сэрцу кніга”, на якой размешчаны кнігі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і яе ўдзельнікаў для вучняў старэйшага, сярэдняга і малодшага школьнага ўзросту.
Першы тыдзень акцыі прайшоў пад назвай “Ніколі не забудзем!” .Дзеці слухалі апавяданні з кнігі Т. Дамаронак «Мы не забудем!», са зборнікаў “Я помню ўсё…” , “Ніколі не забудзем”.
Наступны тыдзень акцыі мае назву “Пра славу баявую”.Юным чытачам будуць прапанаваны творы з кніг У. Разумневіча «Про славу боевую, про доблесть трудовую», С. Аляксеева «Великие победы», са зборніка “Во имя Великой Победы”.
Завяршыцца акцыя тыднем чытання вершаў пра вайну “С войной покончили мы счёты”.


Далучыўшыся да акцыі, можна не толькі слухаць творы пра вайну, якія чытаюць бібліятэкары, але і самому чытаць услых. Добра дапамагаюць у гэтым вучні старэйшых класаў. Яны ахвотна чытаюць творы для малодшых школьнікаў.
Наведаўшы бібліятэку, можна прыняць удзел у фотасесіі і сфатаграфавацца ў армейскай фуражцы.
Заг.бібліятэкі Нікіфаровіч І.Ф.
- 293

