Тыдзень ваеннай кнігі «У памяці кніжнай – імгненні вайны” у Глыбоцкай ЦРБ

У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіць Тыдзень ваеннай кнігі, які будзе доўжыцца з 2 па 9 мая 2023 года.
Тэма Вялікай Айчыннай вайны заўсёды была актуальнай для творчасці пісьменнікаў і асабліва тых, хто стаў сведкам гэтых жудасных падзей. У кожнай тэматычнай кнізе – свая гісторыя, думкі і надзеі людзей, вера ў спакойную мірную будучыню, пратэст супраць вайны і прыгнёту.


“Прочитанная книга о войне – ваша благодарность за победу” – з такой акцыі бібліятэчны тэматычны тыдзень быў распачаты. 2 мая ў вёскі Мосар і Луцк-Мосарскі сумесна з аддзелам аўтаклуб накіраваўся бібліёбус. Бібліятэкары Жанна Юркевіч і Іна Глінская скіравалі ўвагу чытачоў менавіта на кнігі ваеннай тэматыкі. Прадаўжаецца згаданая акцыя і на абанеменце Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У першыя дні патрыятычнага тыдня на сайце Глыбоцкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы і ў сацыяльных сетках з’явілася літаратурная галерэя пісьменнікаў-франтавікоў у экранізацыі “Строками тех, кто был в бою”. Часткова яе можна ўбачыць і на вокнах ля ўваходу ў раённую бібліятэку.
У рамках ваеннага тыдня пройдзе і вусны часопіс “Героі вялікай вайны” для юнакоў і дзяўчат.
Для падлеткаў таксама падрыхтавана тэматычная літаратурная віктарына “Тёркин – кто же он такой?”, на пытанні якой можна будзе адказаць не толькі наведвальнікам чытальнай залы на працягу тыдня ваеннай кнігі, але і ўдзельнікам раённага свята ў Дзень Перамогі. Справа ў тым, што на Цэнтральнай плошчы Глыбокага 9 Мая разгорне сваю дзейнасць і бібліятэчная пляцоўка “Помнить, чтобы жить!», у якой і запрашаем прыняць удзел!
- 232

