Украдзенае дзяцінства

2015 год – год 70-годдзя Вялікай Перамогі. “Украдзенае дзяцінства” – так называлася гутарка-рэквіем, праведзеная Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкай у рамках падрыхтоўкі да святкавання гэтай даты.
Ёсць такая прыказка “На вайне дзяцей не бывае”. Тыя, хто папалі ў вайну, павінны былі развітацца з дзяцінствам – у звычайным, мірным сэнсе гэтага слова. Аб гэтым і ішла размова з вучнямі 4 класаў СШ №3. Школьнікі “перагарнулі" старонкі той далёкай і жудаснай вайны, пазнаёміліся з кнігамі, якія яскрава і праўдзіва расказваюць пра той час.
Трапук М.Г., гал. бібліятэкар Глыбоцкай дзіцячай бібліятэкі
21.03.2015
- 2026

