Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-11

Зарегистрировалось:

137

Сёння 24

Тыдзень 168

Месяц 443

Усяго 259,959

3737642 large

 

21 красавіка  ў Шунеўскай сельскай   бібліятэцы  для вучняў 9 класа прайшла слайд-прэзентацыя “Як сімвал славы абеліскі стаяць над мірнай сінявой”.

    IMG 20210421 143845   У розных кутках Беларусі створаны сімвалічныя мемарыяльныя комплексы, устаноўлены манументы, прысвечаныя падзеям самай трагічнай і кровапралітнай вайны на гэтай шматпакутнай зямлі.   Сёння ў краіне каля 9 тысяч помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўваходзяць у ваенна-гістарычныя маршруты і экскурсіі, але галоўнае – з'яўляюцца святым месцам ушанавання загінулых, вечным напамінам аб тым, які бясцэнны мір...

Восем помнікаў у горадзе Глыбокае і дзясяткі ў яго ваколіцах нагадваюць аб Вялікай Айчыннай вайне.

Бяссмертныя іх помнікі крані ты —
І цеплыню адчуеш пад рукой:
Іх высеклі не з камняў, не з граніту —
3 людской любві, з удзячнасці людской.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала пра  урочышча “Барок” у Глыбокім, манумент  Перамогі ў Мінску, пра мемарыальны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцелей, партызан  і падпольшчыкаў у Віцебску, пра легендарную “Кацюшу” у Оршы, “Прарыў” ва Ушачах.

Вялікае ўражанне аказаў на ўдзельнікаў мерапрыемства аповяд  пра   7 мемарыялаў Беларусі ,устаноўленных на месцы спаленых вёсак Хатынь, Дальва,Шунеўка,Усакіна,Дрэмлева,Літавец,Боркі…дальва1

Відэафільм пра мемарыяльны комплекс “Чырвоны бераг”, прысвечаны дзецям-ахвярам вайны, паказаў якой цаной заваявана наша мірнае жыццё, колькі ахвяр забрала вайна, сярод якіх нават самыя юныя жыцці.Презентация1

Дапаўненнем да мерапрыемства стала выстава “Вайна – самы страшны грэх”. На ёй прадстаўлена літаратура як дакументальнага характару, так і мастацкія творы. Зацікавілі кнігі з серыі “Дзеці вайны”, якія з’яўляюцца навінкамі ў бібліятэцы,а  кніга М. Чаргінца “Аперацыя “Кроў” дапоўніла відэафільм пра дзіцячыя лагеры смерці.IMG 20210421 144313 1

Заключным акордам мерапрыемства сталі словы: “Мы не маем права забываць аб гэтым. Наша задача- зберагчы мір, не дапусціць новых войнаў і разбурэнняў”.

23.04.2021                  Нікіфаровіч І.Ф., заг.Шунеўскай с/б