Акцыя-віншаванне “Дзякуй за Перамогу!” Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі
Напярэдадні Дня Перамогі, 6 мая, бібліятэкар Дзеркаўшчынскай сельскай бібліятэкі і загадчык Дзеркаўшчынскага Цэнтра культуры сумесна з вучнямі 7 - 6 класаў мясцовай школы правялі акцыю-віншаванне “Дзякуй за Перамогу!”
Галоўным героем акцыі стала Валерыя Іванаўна Субач, малалетні вязень. 10-ці гадовай дзяўчынкай Валерыя Іванаўна апынулася ў палоне ў Германіі. Ёй прыходзілася цяжка працаваць, цярпець здзекі і пабоі. Але надзея на вяртанне на Радзіму не пакідала яе ні на хвіліну...
Школьнікі павіншавалі Валерыю Іванаўну з Днём Перамогі, выканалі для яе песні, уручылі кветкі і падарунак.
- 1959

