Прэзентацыя кнігі М.П. Пазнякова “Святло дабрыні” у Празароцкай сельскай бібліятэцы

У Празароцкай сельскай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне дзіцячага экалагічнага клуба”Крынічка”.
Для сяброў клуба бібліятэка правяла прэзентацыю кнігі М.П. Пазнякова “Святло дабрыні”.
Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з новай кнігай пісьменніка, якая з’яўляецца своеасаблівай паэтычнай энцыклапедыяй навакольнага свету. У вершах і казках паэт апявае любоў да Радзімы, прыгажосць і багацце роднай прыроды. Апавядае пра клопаты , захапленні, забавы і мары хлопчыкаў і дзяўчынак. Вучыць любіць і шанаваць усё жывое і непаўторнае.
Дзеці актыўна чыталі вершы, узгадвалі крылатыя выразы пра прыроду, спаборнічалі ў агучванні скарагаворак, разгадвалі каламбуры, актыўна адгадвалі загадкі. Усё гэта абуджае фантазію, развівае кемлівасць і цікавасць да роднай прыроды, да жывога беларускага слова.


- 1502

