Сустрэча чытачоў з пісьменнікам Віктарам Праўдзіным

23 мая 2014 года ў Марцыбылінскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча чытачоў з пісьменнікам Віктарам Праўдзіным.
Чытачы пыталіся ў пісьменніка, як ён прыйшоў да літаратурнай творчасці, ці лёгка пісаць дэтэктывы, з задавальненнем бралі аўтографы.
"... Я пачаў пісаць дэтэктывы толькі таму, што неяк ў падземным пераходзе пагартаў некалькі дэтэктываў, прывезеных з іншых краін ... Там быў суцэльны гвалт. Зразумеў, што ў літаратурным плане - гэта поўная бездапаможнасць. Я чалавек імпульсіўны, абурыўся і вырашыў, што, зыходзячы з уласнага вопыту, павінен напісаць добрыя дэтэктывы, каб іх не сорамна было чытаць нават дзецям ...
"Аповесці і раманы В.Праўдзіна "Нелюбімыя гінуць", "Эксгумацыя", "Тайна минских перекрёстков", "Вяртанне з апраметнай" ("Возвращение из преисподней"), "Шлях да Галгофы", "Іду насустрач", "Танцевальный марафон" адносяцца да дэтэктыўна-гістарычнага і псіхалагічнага жанруі карыстаюцца попытам у чытачоў. Гэтыя творы маюцца ва ўсіх бібліятэках раёна.
- 1686

