Літаратурная гадзіна "Яна была першай" у Шунеўскай бібліятэцы

Супрацоўнікі Шунеўскай бібліятэкі сумесна з бібліятэкарам школьнай бібліятэкі правялі для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў літаратурную відэа-гадзіну "Яна была першай", прысвечаную лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год Святлане Алексіевіч.
Прысутныя даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы. Бібліятэкары аформілі кніжную выставу "Творы,прапушчаныя праз сэрца" , зрабілі агляд твораў, зачытвалі ўрыўкі. Ўсё мерапрыемства суправаджалася паказам відэпрэзентацыі.Кнігі былі вельмі запатрабаваны сярод настаўнікаў.
- 1412

