Творчая сустрэча з рэдактарам часопіса «Вожык»

"Знаёмцеся – суседзі!", пад такой назвай 27 красавіка ў Бібліятэцы сямейнага чытання адбылася творчая сустрэча з Юліяй Зарэцкай – галоўным рэдактарам часопіса «Вожык»
У рамках Свята беларускага пісьменства, што праходзіла ў Глыбокім, Юлія Зарэцкая стала лаўрэатам прэміі «Залаты Купідон» за кнігу «Шчаслівыя людзі».
Юлія Францаўна расказала аб гісторыі стварэння часопіса "Вожык", аб яго новым фармаце, узгадала імёны Г.Сутула і З. М. Наваенка, якія супрацоўнічаюць з рэдакцыяй і друкуюць у часопісе свае гумарыстычныя творы.
У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя новага зборніка апавяданняў «Суседзі». Галоўнымі героямі кнігі сталі землякі Юліі Францаўны. Ласкавым гумарам, мягкай іроніяй і шырай любоўю пранікнуты невялічкія аповяды пра жыхароў мястэчка Дунілавічы і навакольных вёсак.
"Не трэба нічога прыдумляць, дастаткова толькі ўважліва паназіраць за сваімі знаёмымі і жыццё пакажа вам столькі самых неверагодных сюжэтаў!.."
- 2835

