Святлана Алексіевіч - нобелеўскі лаўрэат

Марцыбылінская сельская бібліятэка сумесна з Мярэцкаўскай дзіцячы сад - базавая школай рэалізуюць праект да Года культуры "Запрашальны квіток..."
У рамках праекта вучні сярэдніх і старэйшых класаў пазнаёмяцца з апошнімі навінамі літаратурнага жыцця краіны. Для развіцця чалавека трэба не толькі адукацыйныя праграмы, але і агульнаразвіваючыя, якія пашыраюць кругагляд школьніка, далучаюць яго да кнігі і чытання. А гэта магчыма толькі з дапамогай спецыялістаў - настаўніка-філолага і бібліятэкара, якія засяродзяць увагу на найбольш значных падзеях літаратурнага працэсу.
Красавіцкае пасяджэнне было прымеркавана знакамітай падзеі - прысуджэнню звання нобелеўскага лаўрэата вядомаму беларускаму літаратару Святлане Алексіевіч.
Работнік сельскай бібліятэкі К.Ф.Счасная падрыхтавала прэзентацыю "Святлана Алексіевіч - нобелеўскі лаўрэат", пазнаёміла з біяграфіяй, правяла агляд кніг аўтара, засяродзіла ўвагу вучняў на тых выданнях, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі.






- 1906

