Літаратурна-музычная вечарына “Мелодыя музыкі і слова” адбылася ў Глыбоцкім доме культуры

29 сакавіка ў Глыбоцкім гарадскім доме культуры адбылася дабрачынная літаратурна-музычная вечарына “Мелодыя музыкі і слова”.
Удзельнікі і госці свята маглі пазнаёміцца з аднайменнай выставай кніг глыбачан, якіх налічваецца каля 40 найменаванняў.

Поўная зала гледачоў з нецярпеннем чакала мерапрыемства, якое пачалося з выступлення вакальнай групы Глыбоцкага ГДК з песняй "У слаўным горадзе жывём".

З прывітальным словам да прысутных выступіла намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Т.Л.Малатоўнік.
Яна аб'явіла Падзяку старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта паэтэсе Марыі Якаўлеўне Баравік за папулярызацыю беларускай мовы і нацыянальнай беларускай прозы і паэзіі. Падзяка старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта была аб'яўлена і настаўніцы "Мярэцкаўскай дзіцячы сад-базавая шкоал", паэтэсе Ганне Браніславаўне Зінкевіч за папулярызацыю беларускай мовы і нацыянальнай беларускай прозы і паэзіі.


Вядучыя Тамара Вырвіч і Алесь Жыгуноў прадстаўлялі прысутным паэтаў Глыбоччыны, нагадвалі асноўныя тэмы іх творчасці.
Гледачам былі прапанаваны хвілінка відэапаэзіі па кнізе М.Баравік "Ціт" (падрыхтаваная юнымі чытачамі Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі) і відэакліп на песню "Тумановы вечар" у выкананні З.Багуслаўскай (словы Ганны Вязіцкай , музыка М.Яцкова).

У выкананні вучняў СШ№2 Іллі Папіна і Кірыла Ладвіцкага эмацыянальна і кранальна прагучалі вершы Фамы Ляшонка і Віталя Гарановіча.
З цікавасцю слухалі гледачы вершы паэтаў Марыі Баравік, Ганны Зінкевіч, Галіны Сутула. Алесь Жыгуноў прачытаў свой верш, прысвечаны Сяргею Ясеніну, у перакладзе Анатоля Аўруціна на рускую мову. Цёплым і шчырым было выступленне госця з Шаркаўшчыны, празаіка Віктара Праўдзіна.



Упрыгожвалі мерапрыемства песні, напісаныя на словы глыбоцкіх паэтаў кампазітарамі Ганнай Шакола і Браніславам Грамакоўскім у аўтарскім выкананні. Зачароўвалі сваім майстэрствам выканаўцы песень Павел Пеляёнак і Кацярына Галасуй. Падчас вечарыны адбылася прэм'ера песні "Паўночны край", напісаная Г.Шакола на верш В.Гарановіча.



Літаратурна-музычная вечарына сталася дабрачынным мерапрыемствам. Усе сабраныя сродкі, а гэта больш 3-х мільёнаў рублёў, пойдуць на набыццё спецтранспарту для інвалідаў.
Відэафільм аб праведзеным мерапрыемстве можна прагледіць па ссылцы http://www.westki.info/






- 1687

