Літаратурная вандроўка па творчасці Ўладзіміра Ягоўдзіка ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

Літаратурная вандроўка па творчасці Ўладзіміра Ягоўдзіка адбылася ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 3 класа.
Каб вандроўка была цікавай, на прыпынках бібліятэкар расказавала школьнікам пра творчасць пісьменніка, яго кнігі, знаёміла дзяцей з фактамі, якія раскрывае пісьменнік: дзе жыве бабёр, каго называюць “санітарам леса”, след якой жывёлы падобны чалавечага і іншую інфармацыю з кніг юбіляра.
Уладзімір Іванавіч -- вялікі аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў.
Не менш цікавымі зяўляюцца кнігі Ул.Ягоздзіка пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.
Раскрыццю шматграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава: “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”.
Трэба адзначыць, што самыя новыя творы пісьменніка выходзяць у серыі ”Скарбы Радзімы”. Гэтая серыя заснавана ў 2008 годзе і адрасавана дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакояны станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў.
Дзеці з задавальненнем знаёміліся з кнігамі У.І.Ягоўдзіка, прынялі актыўны ўдзел у гучных чытаннях яго апавяданнняў.
- 5992

