Творчая сустрэча з Ганнай Зінкевіч “Шляхам любові” у Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы

Напрыканцы лютага ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча “Шляхам любові”.
Госцей і гераіней стала добра вядомая глыбачанам паэтэса Ганна Зінкевіч, настаўніца Мярэцкаўская школы. Ганна Браніславаўна нарадзілася на Гродзеншчыне, але ўсё жыццё пражыла на Глыбоччыне і палюбіла наш край усёй душою.
Вершы Ганна Браніславаўна піша са школьных год, з-пад яе пяра выходзяць вельмі лірычныя, ўзнёслыя, часам глыбока філасофскія вершы, якія вельмі падабацца чытачам.
Самадзейны кампазітар Ганна Шакола адзначыла, што вершы паэтэсы лёгка кладуцца на музыку і прапанавала прысутным некалькі песень на словы Ганны Браніславаўны у аўтарскім выкананні. На сустрэчы адбылася прэзентацыя двух новых песень, якія сталі нечаканасцю для самой Ганны Браніславаўны, бо яны прагучалі на вечарыне ўпершыню.
Галіна Сутула прачытала свой верш, які быў прысвечаны гераіне нашай сустрэчы. Вечарына прайшла o цудоўнай творчай атмасферы.
- 2542

