Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-15

Зарегистрировалось:

137

Сёння 39

Тыдзень 39

Месяц 641

Усяго 260,157

P1360503 01

P1360503«Беларусам ёсць чым ганарыцца». Так лічыць расійскі пісьменнік і гісторык Аляксандр Чаромін.

Сустрэча з ім прайшла на мінулым тыдні ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Дырэктар бібліятэкі Валянціна Спасібёнак прадставіла яго прысутным і паведаміла, што гэта першы прыезд пісьменніка ў Глыбокае. Аўтар прэзентаваў дзве свае кнігі: "Полоцкое княжество (ІХ-ХІУ века)" і "Туровское княжество (Х-ХІУ века)". Падчас сустрэчы Аляксандр Чаромін расказаў пра тое, як прыйшоў у літаратуру, чаму захапіўся менавіта гісторыяй Беларусі і хто дапамагае яму ў падрыхтоўцы кніг, падзяліўся творчымі планамі.

P1360506«Калі ўзнікла пытанне, якую краіну вывучаць Украіну ці Беларусь, я выбраў Беларусь. Ваша краіна заўсёды была "калідорам". 3 поўдня, поўначы, захаду і ўсходу сюды хто толькі не прыходзіў, але беларусы не асіміляваліся і не зніклі, захавалі сваю мову, свае традыцыі, – сказаў аўтар. - Я ўпершыню пабываў у Беларусі напрыканцы 90-х і быў прыемна здзіўлены».

 

 

Аляксандр Чаромін адзначыў таксама, што ён шмат працаваў у архівах і нацыянальных бібліятэках Польшчы,P1360527 Кітая, Швецыі, Турцыі, ЗША, Украіны, Ватыкана і іншых краін. Па яго падліках, упамінанні пра землі сучаснай Беларусі сустракаюцца ў архівах 18 краін свету. "Беларусам ёсць чым ганарыцца. У вас багатая, але, на жаль, мала вывучаная гісторыя", лічыць пісьменнік.

Аляксандр Аляксандравіч дарэчы, плануе выдаць каля дваццаці кніг, прысвечаных гісторыі Беларусі. Прэзентацыя новай кнігі аўтара, прысвечанай гісторыі горада Брэста, пройдзе 9 мая ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны на Паклоннай гары ў Маскве.

P1360533зКнігі Аляксандра Чароміна будуць цікавымі для шырокага кола чытачоў. 3 некаторымі манаграфіямі "Полоцкое княжество (ІХ-ХІУ века)" і «Туровское княжество (Х-ХІ века)" можна пазнаёміцца ў Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гэтыя кнігі ёсць і ў фондах сельскіх бібліятэк.

Даведка. Аляксандр Чаромін пісьменнік, гісторык, эксперт па гісторыі Расіі і сумежных дзяржаў. Нарадзіўся ў Астрахані. Закончыў факультэт "Архіўная справа” Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута. Займаецца пытаннямі, якія найбольш фальсіфікаваныя і насілі грыф сакрэтнасці. Аляксандр Чаромін аўтар больш 110 публікацый па гісторыі Расіі і сумежных дзяржаў, краязнаўстве, ваеннай гісторыі, генеалогіі, паліталогіі, геапалітыцы. Аўтар манаграфій "Старая Астрахань (XII XVI века)", "Правда о Великой Отечественной войне. Из истории 349-й стрелковой дивизии», «Правда о Великой Отечественной войне. Из истории 123-го Днепропетровского отдельного моторизованного понтонно-мостового Венского орденов Александра Невского и Красной Звезды батальона», «Награды СССР за труд», «Награды СССР за военные заслуги» і іншых.

P1360533золі

P1360511P1360533

 

Наталля БЕЛЬСКАЯ

Веснік Глыбоччыны.- 2016.- 24 лютага.- С 4