Гутарка-партрэт “Самы сучасны пісьменнік” ў Удзелаўскай сельскай бібліятэцы.
Гутарка-партрэт “Самы сучасны пісьменнік” адбылася ў Удзелаўскай сельскай бібліятэцы.
Менавіта ў дзень юбілею народнага пісьменніка Івана Шамякіна бібліятэку наведалі вучні мясцовай школы.
Бібліятэкар Валянціна Мікалаеўна Шымко цікава і змястоўна расказала аб творчым шляху пісьменніка.
Літаратурны агляд разам з прэзентацыяй раскрылі шматпланавую творчасць Івана Шамякіна. З- пад яго пяра выйшлі раманы пра вайну, каханне, Чарнобыль, праблемы сучаснага жыцця. Пісьменнік быў актыўным чалавекам, меў сваю грамадскую пазіцыю, неаднойчы прыязджаў на Глыбоччыну.


- 1699

