“Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў” у Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы

З пачатку лютага ў Глыбоцкай дзіцячай бібліятэцы дзейнічае выстава “Зорны вяночак беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам.
На ёй прадстаўлены кнігі Р. Барадуліна, В. Зуёнка, А. Клышкі, якім сёлета спаўняецца 90 год з дня нараджэння, У. Ліпскага (85 год), А. Зэкава (70 год) і Л. Рублеўскай (60 год). Побач з кнігамі юбіляраў змешчаны партрэты і біяграфіі літаратараў.
З зацікаўленымі наведвальнікамі бібліятэкары правозяць бліц-віктарыну “Знаўцы беларускіх пісьменнікаў”. Удзельнікі на пытанні адказваюць хутка і ўпэўнена, паказваюць добрыя веды па творах пісьменнікаў-юбіляраў! З кожным чытачом бібліятэкар праводзіць індывідуальную гутарку-агляд кніг.
Малодшыя школьнікі з задавальненнем прымаюць удзел у гучным чытанні кнігі Л.Рублеўскай “Прыгоды мышкі Пік-Пік” і раскрываюць свае артыстычныя здольнасці!
Выстава выклікае зацікаўленасць юных чытачоў, знаёміць іх з найбольш цікавымі творамі беларускіх класікаў літаратуры, пашырае кругагляд школьнікаў.





Бібліятэкар Багацкая М.В.
- 193

