А вы ведаеце, што 14 лютага Міжнародны дзень дарэння кніг?

А вы ведалі, што 14 лютага Міжнародны дзень дарэння кніг?
Свята ўзнікла ў 2012 годзе дзякуючы ініцыятыве амерыканкі Эмі Бродмур. Паводле яе задумкі, кнігі варта было дарыць дзецям і тым, чые магчымасці доступу да кніг і чытання абмежаваны.
Свята сталі адзначаць у больш як у трыццаці краінах свету. Яно аб'ядноўвае ўсіх, хто не толькі сам любіць кнігі, але і дорыць магчымасць чытання іншым людзям.
Міжнародны дзень кнігадарэння паказвае, што папяровая кніга застаецца актуальным падарункам і не страчвае сваёй каштоўнасці нават у час высокіх тэхналогій.
"Міжнародны дзень кнігадарэння" нагадвае нам, што выказаць любоў да кагосьці так проста-трэба падарыць яму добрую, добрую кнігу, якая раскажа пра вашы пачуцці і прынясе сапраўдную радасць». Такая нагода заклікае адзначаць гэты дзень -- дарыць добрую, якасную літаратуру сваім родным і блізкім, распавядаць пра дату ў сацыяльных сетках, казаць аб прачытаным і выкладваць фота ўпадабаных кніг. Існуюць у гэты дзень і больш нефармальныя традыцыі, характэрныя для маладога свята. Напрыклад, пакінуць прачытаную кнігу дзе-небудзь у грамадскім месцы (паліклініцы, транспарце, кафэ).
Можна ў гэты дзень таксама падарыць кнігу на вуліцы здзіўленаму глыбачаніну, або ахвяраваць свае кнігі раённай бібліятэцы.
У Глыбоцкай ЦБС ужо на працягу многіх гадоў праходзіць акцыя "Книга в дар", калі бібліятэкары з удзячнасцю прымаюць ад чытачоў выданні з іх уласных кнігазбораў.
Звяртаемся да чытачоў і жыхароў раёна, наведвальнікаў бібліятэк і гасцей сайта! Падтрымайце ідэю і далучайцеся да гэтай добрай традыцыі. Раптам на вашых паліцах стаяць кнігі, якія вы даўно прачыталі і хацелі б, каб яны былі карыснымі і цікавымі для іншых іншым.
Прыносьце іх у бліжэйшыя бібліятэкі 14 лютага, і няхай кнігалюбаў стане яшчэ больш!
Калі нет магчымасці даставіць іх у бібліятэку самастойна -- тэлефануйце
3-61-54.
- 124

