Пост — праздник души
На кніжных паліцах – навінкі!
БЫЎ. ЁСЦЬ. БУДЗЕ
Неделя милосердия в Глубокской районной библиотеке
Выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!»
Чарневіцкая сельская бібліятэка ў лістападзе 2025 года
«Бояться не нужно, нужно знать»
  Духовно-просветительская встреча "Пост — праздник души" состоялась  в Обрубской сельской библиотеке-клубе. ... Читать далее...
Беларускіх аўтараў. На роднай і рускай мовах. Класікаў і сучаснікаў! ... Читать далее...
Студыя паэтычнай творчасці «Сустрэчы для душы» разам з кіраўніком Жаннай Юркевіч успомнілі слаўнае імя Уладзіміра Караткевіча. ... Читать далее...
 «Аллея добрых книг» открылась  в Глубокской районной библиотеке. ... Читать далее...
В читальном зале Глубокской детской библиотеки действует выставка-обзор «СПИД: опасно этого не знать!», приуроченная ко Дню профилактики ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
 Чарневіцкая бібліятэка дзейнічае як інфармацыйна-культурны цэнтр для жыхароў сваёй зоны абслугоўвання... ... Читать далее...
 Ежегодно 1 декабря отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом, который является следствием ВИЧ-инфекции. ... Читать далее...
Версия для слабовидящих

Статистика пользователей

Период:

2020-01-01 - 2025-12-13

Зарегистрировалось:

137

Сёння 12

Тыдзень 245

Месяц 520

Усяго 260,036

 35535

 

IMG 0655

Ужо стала традыцыяй, што пачатак  года Падсвільская дзіцячая бібліятэка сустракае  акцыяй “Першы чытач года”. На гэты раз першай у 2024 годзе дзверы бібліятэкі адкрыла Міхнавец Услада, вучаніца 4 класа. Як і падабае, яна атрымала медаль “Першы чытач 2024 года” і салодкі падаруначак. Акцыя  стымулюе нашых сяброў наведаць бібліятэку ў шэрагу першых. А за гэта яны атрымліваюць прысмакі, медалі, нумары фармуляраў з "першай дзясяткі" і фотаздымак на памяць.

Кніжная выстава-прапанова “Каляды на старонках кніг” дзейнічае на працягу студня. На выставе прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра светлае і добрае свята Каляды. А гэта мастацкія творы рускіх і замежных пісьменнікаў, кнігі з казачнымі каляднымі гісторыямі, звычамі і традыцыямі, калядныя падборкі вершаў.

У 2024 годзе беларускаму пісьменніку Аляксею Мікалаевічу Якімовічу спаўняецца 75 гадоў. Ім напісана шмат вясёлых пазнавальных апавяданняў, казакIMG 0659IMG 0660, якія ўвайшлі ў дзіцячыя выданні “Казкі - падказкі”, “Хітрая ліса”, “Слёзы сонца” і іншыя. Каб юныя чытачы  бліжэй пазнаёміліся з кнігамі А.Якімовіча, супрацоўнікі аформілі кніжную выставу-гульню “Казкі - падказкі”. Разам з героямі кнігі дзеці спрабуюць рашыць задачкі, працуюць расшыфроўшчыкамі, шукаюць словы-рыфмы і такім чынам непасрэдна далучаюцца да багацця роднай мовы, адчуваюць яе прыгажосць, пазнаюць цудоўны свет паэзіі. 

  

22 студзеня споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Пятровіча Гайдара – савецкага пісьменніка і журналіста, аўтара аповесці пра “Цімура  і яго каманду”, апавядання “Чук і Гек” і мноства іншых яркіх твораў для дзяцей. У сувязі з гэтай юбілейнай датай работнікі бібліятэкі правялі для вучняў 1- 4 класаў літаратурную гульню “Гайдар і яго каманда”. Бібліятэкар пазнаёміў дзяцей з кароткай, але яркай біяграфіяй Гайдара. Дзеці даведаліся, як з'явіўся літаратурны псеўданім пісьменніка, якія аповесці і апавяданні для дзяцей ён напісаў.  Абмеркаванне яго твораў суправаджалася праглядам слайда-прэзентацыі. Дзве каманды ўдзельнічалі ў  конкурсах “Мазгавы штурм”, “Збяры назву кнігі”, “Галаваломкі”, “Шыфравальня”. Трэба было расшыфраваць найбольш вядомыя творы пісьменніка, знайці назвы гарадоў у якіх бываў Гайдар, пазнаць паппартрэтах яго  родных. У завяршэнне мерапрыемства вучні  праслухалі песню “Гайдар крочыць наперадзе”.

  

  

IMG 20240123 095116Таццяна Іванаўна Аляксандрава, савецкая пісьменніца і мастачка, падарыла многімі пакаленням дзяцей займальную казку “Дамавічок Кузя”.

З нагоды  95-годдзя пісьменніцы, бібліятэкары разам з дашкольнікамі знайшлі  літаратурны куфэрак “Дамавічок Кузька і Кº”. З куфэрка дзеці даставалі "карцінкі-факты" пра гісторыю з'яўлення добрага няўрымслівага дамавічка Кузі, пра аўтара гэтага дзівачка, пра іншыя творы пісьменніцы.  У куфэрку таксама знайшліся віктарына па творах Аляксандравай, загадкі і прымаўкі аб дамавічках і лесавічках, тлумачэнні незразумелых слоў... Завяршылася мерапрыемства праглядам мультфільма “Дамавічок Кузя”. Яно  падарыла дзецям добры настрой і выклікала цікавасць да  казак Т.І. Аляксандравай.

 

Каляга А.І., заг. Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі