Знаёмства з творчасцю Міколы Чарняўскага

16 студзеня ў памяшканні Карабоўскай сярэдняй школы для вучняў 2 класа адбылося літаратурнае знаёмства "Чароўны свет паэзіі".
Аккампаніятр Карабоўскай бібліятэкі-клуб Чырвоная Ганна Антонаўна запрасіла пачаткоўцаў на мерапрыемства з нагоды 80-годдзя вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, які напісаў шмат твораў для дзяцей малодшага ўзросту. Гэта вершаваныя казачкі, вершы, загадкі, скорагаворкі, лічылкі. Ужо больш за пяцьдзясят гадоў піша ён для дзяцей, і кожны яго верш зіхаціць смехам і дабрынёй. Менавіта таму ўсе маленькія жыхары нашай краіны любяць яго творы!
У ходзе мерапрыемства дзеці чыталі і слухалі вершы, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, практыкаваліся ў чытанні скорагаворак, рашалі крыжаванкі. Час праляцеў імгненна, а дзеці з задавальненнем паглыбіліся ў творчасць Міколы Чарняўскага і атрымалі шмат станоўчых эмоцый!
А самае галоўнае – мерапрыемства мела вялікае выхаваўчае значэнне, бо кожны твор пісьменніка – гэта цудоўная школа дабрыні і чалавечнасці.


Чырвоная Г., супрацоўнік Карабоўскай бібліятэкі-клуба
- 302

