Юбілей кнігі А.Талстога “Залаты ключык, ці Прыгоды Бураціны”

30.11.2021
Дзень нараджэння кнігі часта праходзіць непрыкметна. Але ж юбілеі дзіцячых кніг – гэта заўжды падзея!
У Падсвільскай дзіцячай бібліятэцы вырашылі выправіць сітуацыю і адсвяткаваць юбілей кнігі А.Талстога “Залаты ключык, ці Прыгоды Бураціны”.
Казачная гульнявая віктарына "Бураціна, залаты ключык ... і не толькі” прайшла весела і займальна.
Падчас мерапрыемства дзеці ўзгадалі сюжэт твора, асноўных герояў, распавялі пра іх паводзіны, адгадалі каму належыць рэчы, вызначалі, што ляжыць у "чорнай скрыні", разгадалі красворд, праглядзелі ўрыўкі з добра вядомага фільма "Прыгоды Бураціна".
Святкаванне юбілею каму адкрыла, а каму і нагадала яшчэ раз пра гэтую выдатную, гарэзную, вясёлую кнігу, якая на працягу 85 год раскрывае дзецям незвычайныя прыгоды драўлянага чалавечка!



Каляга А.І., заг. Падсвільскай дзіцячай бібліятэкі.
- 368

