“ТОП-10. Самыя чытаемыя кнігі ў свеце”
Гадзіна цікавай інфармацыі “ТОП-10. Самыя чытаемыя кнігі ў свеце” прайшла ў рамках арт-праекта “Культурны сусвет”.
17.12.14
Праект рэалізуецца ў Мярэцкаўскай базавай школе пад кіраўніцтвам Г.Б.Зінкевіч.
Гадзіна цікавай інфармацыі, якую правяла ў рамках праекта работнік Марцыбылінскай сельскай бібліятэкі Счасная К.Ф., зацікавіла ўсіх прысутных. Школьнікі даведаліся, што самай чытаемай кнігай застаецца “Біблія”, на другім месцы – “Красная кніжыца”, або "Цытытнік" Мао Цзэ Дуна. Трэццяе месца па чытаемасці заняў “Гарры Потэр” англійскай пісьменніцы Джоан Роулінг.
Счасная К.Ф агучыла некалькі цікавых фатаў і адносна беларускай літаратуры. Так, самымі перакладаемымі на іншую мову сталі кнігі Уладзіміра Караткавіча, Максіма Танка, Янкі Маўра. Больш за ўсё іх творы пераклададзены на рускую, азербайджанскую, украінскую і англійскую мовы. Цікава, што ўсё часцей нашы беларускія творы сталі перакладацца на кітайскую мову.





- 1692

