«Галасы утопii» Святланы Алексіевіч у бібліятэках раёна


«Галасы утопii» - першы поўны збор твораў Святланы Алексіевіч на беларускай мове.
Пяцітомнік уключае кнігі: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва», «Час сэканд-хэнд». Ідэя перавесці кнігі пісьменніцы паўстала адразу пасля таго, як яна атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Краудфандынгавую кампанію ў падтрымку выдання правялі выдавецтва «Логвінаў» і платформа «Вулей». Як вядома, адзін з самых вялікіх фінансавых унёскаў у кампанію унёс Белгазпрамбанк: банк замовіў дадатковы тыраж, 3000 камплектаў кніг, і перадаў іх у абласныя і раённыя бібліятэкі краіны.
Усе бібліятэкі Глыбоцкага раёна таксама атрымалі свае камплекты кніг.
Паважаныя чытачы, запрашаем у бібліятэку за кнігамі!
- 1072

