“Як да нас кніга прыйшла” вызначалі ў Ломашаўскай сельскай бібліятэцы

Зусім нядаўна наша краіна святкавала Дзень беларускага пісьменства і 500-годдзебеларускага кнігадрукавання ў цудоўным горадзе Полацку. У сувязі з гэтай знакавай датай 6 верасня 2017 г. у Ломашаўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 5 класа прайшла гадзіна кніжнай гісторыі “Як да нас кніга прыйшла”.
Падчас мерапрыемства на падставе кніг А. Клышкі “Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга” і часопісаў “Вясёлка” вучні ў чарговы раз ўзгадалі пра тое, як узнікла пісьменства, пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам вядомага палачаніна, першадрукара і асветніка Францыска Скарыны. А таксама і дзякуючы прэзентацыі і падказкам бібліятэкара, убачылі і расказалі, з якіх асноўных частак складаецца кніга.
Потым прысутныя з задавальненнем прынялі ўдзел у гістарычна-пазнавальнай віктарыне “Францыск Скарына і яго час”, пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сугучча сэрцаў, народжанае словам”, на якой прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў на любы густ і ўзрост: пачынаючы ад дзіцячых казак і апавяданняў і заканчваючы класічнай літаратурай.

Такім чынам, мерапрыемства для дзяцей атрымалася цікавым і запамінальным.
- 1310

