"Рамантык сучаснага часу": выстава работ Сяргея Лася ў Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы
У Падсвільскай гарпасялковай бібліятэцы разгарнулася выстава работ Сяргея Лася "Рамантык сучаснага часу".
Сяргей Станіслававіч Лось родам з Падсвілля. Ён не атрымааў прафесійнай адукацыі, але самастойна развіў свой прыродны мастацкі дар.
Гэта не першая выстава Сяргея Станіслававіча. У Глыбоцкім цэнтры культуры дзейнічала яго персанальная выстава, з работамі мастака можна знаёміцца падчас штогадовага свята "Падсвільскі світанак" .
Увазе наведвальнікаў прапанавана 14 карцін і гэта толькі частка яго твораў. Усе карціны ўспрымаюцца эмацыянальна, з пачуццямі лёгкасці, спакою і дабрыні. Карціны паказваюць прыгажосць беларускай прыроды, услаўляюць мір і сямейны пакой, радуюць нас сваёй выразнасцю, рэчаіснасцю, каляровым вырашэннем.
Падсвільская бібліятэка запрашае ўсіх пазнаёміцца з новымі работамі мастака.
- 1697

